Роднае слова






7 ліпеня 1882 года   
нарадзіўся беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. Акадэмік АН БССР, АН УССР
Янка Купала













Да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча...
Сегодня - 125 лет со дня рождения Максима Богдановича, белорусского поэта


Фотография



Фотография

Цудоўныя радочкі...












Гэта цікава...




























































А ў нас сёння  Масленіца...
Спальванне пудзіла на Масленіцу

Масленіца доўжыцца цэлы тыдзень.

Першая частка — "Сустрэча". На яе бліны пякуць. Другая — "Зайгрыш" — час для гулянняў, хаджэнняў у госці. Тут жа можна будзе паглядзець на батлеечныя ўяўленні. Трэці дзень — "Разгул". У гэты дзень масленічнага тыдня моладзь абыходзіла двары. Праводзіўся  традыцыйны абрад "Калодка", у якім удзельнічалі халастыя юнакі і незамужнія дзяўчыны. Падчас "разгулу" можна будзе паназіраць за выездам маладых коней, у якасці апагею на адным з коней выедзе бабка-павітуха. Наступны дзень і наступная частка свята — "Цешчын вечар", на якім можна будзе перакусіць цешчынымі блінамі. Шосты дзень "Масленіцы" — "Залоўкіны вячоркі", якія плаўна пераходзяць у сёмы дзень — "Даравальную нядзелю". У апошні дзень гасцей чакае "даравальны банкет".





     Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры!

Святлана Алексіевіч, беларуская пісьменніца, чые гісторыі занатавалі тысячы асобных галасоў, якія расказваюць  пра распад Савецкага Саюза, атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры 2015.
  Шведская акадэмія, абвясціўшы яе перамогу, высока ацаніла «поліфанічнасць твораў» Алексіевіч, апісваючы іх як «помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

Творы Святланы Алексіевіч:
"Чарнобыльская малітва"
"У вайны не жаночы твар"
"Цынкавыя хлопчыкі"
і многае іншае. ЧЫТАЦЬ АБАВЯЗКОВА!!!!!!

07/10/2015


Аднаўленне крыжа Еўфрасінні Полацкай

06/09/2015
Цудоўныя радочкі...





Картинки по запросу картинки с днюхой для мальчиков

Легенда пра Белавежскую пушчу





Cа старажытных часоў Белавежская пушча славіцца як унікальны прыродны комплекс у Еўропе. 3 14 стагоддзя яна была месцам, дзе палявалі польскія каралі, а з канца 18 — царская сям’я і набліжаная да яе шляхта. Прыгожай была Белавежская пушча ў мінулым. Статкі ласёў, дзікіх коз, дзікоў хадзілі па лясах. Зайцoў – процьма. Паветра напоўнена водарам кветак, саснова-яловай смалы, папараці, чабoру, шыпшыны, пахам лясных ягад, грыбоў. Многіх людзей, якія бываюць у Белавежскай пушчы і якія жывуць тут, цікавіць пытанне: адкуль пайшла такая назва? Некаторыя лічаць, што гэта па вялося з лёгкай рукі краязнаўцаў 14 стагоддзя, якія памылкова лічылі, што назва пайшла ад Белай вежы. Камянецкую вежу нярэдка называюць Белай. Збудаванні тыпу Камянецкай вежы называюцца данжонамі. У старажытнасці данжоны бялілі. Aдсюль і пайшла назва Белавежскай пушчы. Па сутнасці ж, Камянецкая вежа ніколі белай не была. Бяліліся толькі нішы, што размешчаны на ўзроўні пятага яруса. Аднак аб назве Белавежскай пушчы і яе наваколля ў народзе бытуюць легенды, паданні, народныя выдумкі, казкі з адлюстраваннем рэальных падзей, сведкамі якіх былі нашы далёкія продкі. Адной з такіх легенд і з’яўляецца вось гэтая. На працягу амаль стагоддзя Камянец і Белавежская пушча служылі апорным пунктам ва ўзброеных сутычках паміж Літоўскай дзяржавай і Польшчай. 3 1366 года Каменец у ВКЛ быў ва ўдзеле князя Кейстута, потым (з 1392 года) князя Вітаўта. Князь Вітаўт падараваў сваёй дачцэ ўгоддзі пушчы, бо яна любіла прыроду: розныя кветачкі, кусточкі, лісточкі, шчэбет розных птушак, размову звяроў. Яна разумела, якая жыўнасць на што жаліцца, якая дапамога ёй патрэбна. Любіла наведваць запаведныя мясціны пушчы. Часта аглядала свае ўгоддзі з самага верху Камянецкай вежы. Гэта была самая прыгожая дзяўчына на ўсю ваколіцу: доўгая белая каса, чорныя бровы. Яна вельмі любіла ўборы белага колеру. Узімку насіла футра з белага меху. Улетку – белую сукенку і белы капялюш. Людзі называлі яе белай княжной. Яна была настолькі прывабнай, што ніхто не мог прайсці міма, каб не палюбавацца яе красой. Жаночая краса – адзiн з цудаў прыроды. Яна неаддзельная ад кахання, а каханне злучаецца з вечнасцю. Разам з тым яна і чароўная агалёнасць, і часцінка быцця і свету чалавечнасці. І пакахаў гэтую прыгажуню сын польскага князя Ягайлы. Цудоўнае каханне было ў маладых. Яны абоe любілі прыроду з яе лясамі і жыўнасцю. Вельмі часта марылі, як захаваць для нашчадкаў гэтую прыгажосць. У 1383 годзе князь Януш Мазавецкі, выкарыстаўшы міжусобную барацьбу вялікага князя Ягайлы з Вітаўтам, захапіў Камянец і ўгоддзі пушчы. Каханне маладых людзей было такое вялікае, што яны не маглі жыць аднo без аднаго. Нягледзячы на тое, што бацькі не былі ў згодзе, вырашылі пажаніцца. Дзяўчына чакала свайго каханага ля сцен Камянецкай вежы. Aдсюль яны прыехалі ў горад, які цяпер называецца Беласток. Але праз год Ягайла пасля тыднёвай асады ўзяў штурмам Камянец з яго ўгоддзямі. Памірыўшыся з Ягайлам (1384г.), Вітаўт далучыў Камянец да сваіх зямель. Вось тут і вырашылі бацькі ўзаконіць шлюб сваіх дзяцей. Шлюбны рытуал правялі ў Камянцы. Aдсюль на белых конях, у белай калясніцы, у белым убранні жаніх і нявеста, аб’ехаўшы тры разы Камянецкую вежу, накіраваліся ў горад, які зараз называецца Белавеж. Тут маладыя пасяліліся. Дарога, па якой ехалі, была ўсланая белым палатном, якое ткалі з ільну жанчыны пушчанскіх вёсак, затым адбельвалі ў рэчцы. На паверсе замка, дзе жылі маладыя, былі вежы, пафарбаваныя ў белы колер. Усё, што было звязана з белай княжной, атрымала адпаведныя назвы: на польскiм баку - гарады Бяла-Падляска, Беласток, Белавеж, а ў Камянецкім раёне – Белая вежа, Белавежская пушча, вёскі Падбела, Падбельскія Агароднікі, Белая і рака Белая. А мeсцa, дзе мы жывем, – Белавежскі край.




Комментариев нет:

Отправить комментарий