Вячэрні змрок ужо горад пакрывае,
І дома за сталом чакае ўся сям'я,
А школьны педсавет праблемы вырашае,
Якім ніяк , ніяк няма канца.
У людзей агонь патух, мы сшыткі правяраем,
Пад раніцу заснеш - уставаць ужо пара,
І хоць наш лёс цяжкі, на лёс не наракаем,
Напэўна, на такіх трымаецца Зямля.
Усюды паспявай, за ўсё хапайся разам:
Гадуй дзяцей і мову адраджай,
Не перавесці дух апошнім ужо часам,
Дый незвычайныя ўрокі ўсё давай.
Для вучняў сваіх будзь за бацьку і за маці,
Бо многія бацькі забылі пра дзяцей,
А час на гэта ўсё, скажыце, дзе ўзяці,
Каб суткі расцягнуць, было бы мо лягчэй.
Ну як жа ўсё паспець, надзею як не страціць,
Што прыйдзе час, закончыцца той здзек,
Грамадства назаўжды аднойчы зразумее,
Што ШКОЛА- ХРАМ, НАСТАЎНІК- ЧАЛАВЕК...